Всемирный день профилактики ВИЧ-инфекции Сусветны дзень прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі World HIV Prevention Day

Лідэрства – супольнасцям.

1 снежня – Сусветны дзень прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі.

Сёння Сусветны дзень барацьбы са СНІДам – гэта больш чым проста дзень адзначэння грамадскіх дасягненняў. Гэта заклік да дзеянняў, якія пашырылі б магчымасці супольнасцяў у справе супрацьстаяння распаўсюджванню ВІЧ.

Супольнасці – гэта арганізацыі людзей, якія сутыкнуліся з ВІЧ або якія знаходзяцца ў групе рызыкі. Супольнасці звязваюць людзей з арганізацыямі аховы здароўя, усяляюць давер, аказваюць псіхалагічную падтрымку.

Чырвоная стужка – міжнародны сімвал дасведчанасці, падтрымкі і салідарнасці з людзьмі, якія жывуць з ВІЧ.


Кансультацыю па пытаннях ВІЧ/СНІД можна атрымаць у тэрытарыяльных цэнтрах гігіены і эпідэміялогіі або ў аддзеле прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі і парэнтэральных вірусных гепатытаў ДУ “Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя”:

  • 8 0162 53-06-59.
  • 8 0162 58-94-54.
  • 8 0162 53-07-06.

Тэставанне на ВІЧ – інфекцыю, у тым ліку ананімнае, можна прайсці ў любой лячэбнай установе, якая мае працэдурны кабінет.


У нашай паліклініцы функцыянуе тэлефонная лінія па пытаннях прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі:

  • 8 0162 21-40-97.

Паслугі па кансультаванні і тэсціраванні на ВІЧ-інфекцыю для ключавых груп насельніцтва на тэрыторыі Брэсцкай вобласці прадастаўляюць:

УАЗ «Брэсцкі абласны наркалагічны дыспансер» – кабінет прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі і парэнтэральных вірусных гепатытаў для спажыўцоў ін’екцыйных наркотыкаў.

Недзяржаўныя некамерцыйныя арганізацыі:

  • РГА «Маці супраць наркотыкаў».
  • БГА «Пазітыўны рух».
  • ГА «Клуб Дзелавых жанчын».
  • РМГА «Сустрэча».

У аптэках вобласці рэалізуюцца наборы для правядзення самастойнага экспрэс-аналізу на ВІЧ па сліне.

Выклікаць лекара да дому        8 (0162) 21-40-50