Паважаныя наведвальнікі!

Звяртаем Вашу ўвагу, што 2 студзеня 2023 года ўступілі ў сілу змены Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», у сувязі з гэтым, падача афіцыйных электронных зваротаў будзе магчыма толькі з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Звароты грамадзян

Перайсці на сайт для падачы электроннага звароту

Для падачы звароту трэба зайсці на галоўную старонку сайта “Звароты.бел“, зарэгістравацца / аўтарызавацца на сайце і націснуць на кнопку “Падаць зварот”.

Пасля адкрыецца форма падачы звароту, якую неабходна запоўніць. Абавязковыя палі адзначаны *. Калі абавязковыя палі не будуць запоўненыя – зварот не будзе пададзены.

Пасля запаўнення формы падачы звароту, неабходна націснуць на кнопку “Падаць зварот” у канцы формы. Пасля пацверджання зварот будзе дасланы.