Паважаныя пацыенты!
У нашай паліклініцы дзейнічае сістэма АІС “ЭЛЕКТРОННЫ РЭЦЭПТ”.
Для атрымання ідэнтыфікацыйных пластыкавых карт пацыента Вы можаце звярнуцца ў кабінет №112 або ў аддзяленне агульнай медычнай практыкі (згодна з графікам працы).
Пры сабе абавязкова мець пашпарт!
Пры выкарыстанні ідэнтыфікацыйных пластыкавых карт пацыента, у аптэках падаецца палёгка:
- Айчынныя прэпараты – 5%.
- Замежныя прэпараты – 2%.
Як працуе “Электронны рэцэпт”
Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі становяцца незаменнымі памагатымі ў штодзённай працы адмыслоўцаў розных сфер дзейнасці, а таксама і ў паўсядзённым жыцці людзей.
Электронны рэцэпт – гэта пластыкавая картка светла-зялёнага колеру са штрых-кодам. Яна змяшчае ідэнтыфікацыйныя даныя пацыента: прозвішча, імя, імя па бацьку і іншыя персанальныя даныя, а таксама інфармацыю аб выпісаных леках.
Анкета аб ступені задаволенасці грамадзян
АІС “Электронны рэцэпт”
Як працуе дадзеная сістэма? Аб усім па парадку.
Для таго, каб атрымаць карту, неабходна звярнуцца ў рэгістратуру паліклінікі па месцы жыхарства. Вас накіруюць да медыцынскага рэгістратара, які, пры прад’яўленні пашпарта, унясе ў электронную базу ваш ідэнтыфікацыйны нумар, які замацоўвае за сабой пэўную карту для медабслугоўвання.
Электронную карту можна аформіць і для дзіцяці. У такім выпадку адзін з бацькоў дае свой пашпарт, а таксама пасведчанне аб нараджэнні малога. Пасля рэгістрацыі карты, пацыент падпісвае форму інфармаванай згоды аб яе выкарыстанні для медыцынскага абслугоўвання. Працэс займае ўсяго некалькі хвілін і электронная карта ў вас у руках, прычым зусім бясплатна.
Не варта перажываць, калі раптам карта згубіцца: дадзеныя пацыента зашыфраваны і іх можа ўбачыць толькі той лекар, які ў дадзены момант праводзіць лячэнне. Аднавіць карту нескладана: прад’явіўшы пашпарт, вам бязвыплатна выдадуць новую.
На практыцы працэс выпіскі электроннага рэцэпта адбываецца наступным чынам. Пацыент прыходзіць на прыём да лекара. Пасля агляду пацыента, вывучае вынікі дыягнастычных даследаванняў, выстаўляе дыягназ, пры неабходнасці прызначае дадатковыя абследаванні і лячэнне, дае рэкамендацыі.
Усе звесткі аб стане здароўя пацыента ўносяцца ў спецыяльную праграму, туды ж запісваюцца і назначаныя лекавыя сродкі. Потым усё гэта з’яўляецца ў электроннай амбулаторнай карце пацыента і аўтаматычна дублюецца на пластыкавай карце – электронны рэцэпт гатовы.
Неабходна адзначыць, што пластыкавую карту на прыём лекара прыносіць не абавязкова. Яна неабходна тады, калі чалавек ідзе за лекамі ў аптэку.
У хуткім часе ўсе аптэкі, у тым ліку і камерцыйныя, падключацца да аўтаматызаванай сістэмы “Электронны рэцэпт”, таксама з’явіцца магчымасць выкарыстання электроннага подпісу ўрача. Тады зусім не будзе неабходнасці дубліравання папяровай формы. Калі ж пацыент папросіць выпісаць яму папяровы рэцэпт, яму не адмовяць.
Выкарыстанне пластыкавай карты для медыцынскага абслугоўвання дазваляе купляць айчынныя лекі з 5% зніжкай, вырабы медыцынскага прызначэння і лекавыя сродкі імпартнай вытворчасці – з 2% зніжкай.
Купля медыцынскага прэпарата па электронным рэцэпце дастаткова простая: у аптэцы скануецца штрых-код карты, пасля чаго фармацэўт або правізар бачыць увесь пералік неабходных лекаў і дазовак.
Варта адзначыць, што ў электронным рэцэпце лекар выпісвае лекавы сродак як па міжнароднай непатэнтаванай назве, так і па назве фірмы вытворцы, а значыць, пацыент можа набыць той прэпарат, які зараз ёсць у наяўнасці.
Выгода карыстання электроннымі рэцэптамі хутчэй за ўсё ацэняць пацыенты з хранічнымі захворваннямі: для падаўжэння тэрміна дзеяння рэцэпта ім не трэба прыходзіць у паліклініку. Для гэтага дастаткова патэлефанаваць лекару і ён аўтаматычна прадубліруе лекі на новы рэцэпт.
Дзякуючы карце для медыцынскага абслугоўвання лекар можа кантраляваць прызначанае лячэнне. Доктар на наступным прыёме бачыць, ці набыў пацыент лекавы сродак у аптэцы, а значыць можна меркаваць аб тым, што пацыент праходзіць лячэнне або яго ігнаруе. Таксама, у базе адлюстроўваецца ўвесь пералік прэпаратаў, назначаных пацыенту іншымі спецыялістамі.
У перспектыве пластыкавая карта медыцынскага абслугоўвання стане паўнавартаснай заменай папяровай амбулаторнай карце. У кожнага пацыента будзе доступ у свой кабінет карыстальніка, дзе захоўваецца інфармацыя аб фізічным стане чалавека, звесткі аб прышчэпках, пройдзеных лабараторна-дыягнастычных даследаваннях і прызначаных леках.