Асноўныя напрамкі дзейнасці першаснай прафсаюзнай арганізацыі:
- Вытворча-масавая работа, накіраваная на паляпшэнне медыцынскага абслугоўвання і аховы здароўя насельніцтва, захаванне працоўных правоў і сацыяльных гарантый работнікаў;
 - Праца з органамі кіравання ў вырашэнні сацыяльна-эканамічных задач, удасканаленне і развіццё сацыяльнага партнёрства, захаванне стабільнасці ў працоўным калектыве;
 - Удасканаленне калектыўнай дамовы і прыкладанняў да яе;
 - Арганізацыя грамадскага кантролю па ўліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў;
 - Культурна-асветная і фізкультурна-аздараўленчая работа;
 - Ахова працы і здароўя работнікаў аховы здароўя, прапаганда здаровага ладу жыцця;
 - Інфармацыйна-аналітычная дзейнасць;
 - Аказанне матэрыяльнай дапамогі членам прафсаюза, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
 
Мы ў Instagram
 Кантактная інфармацыя:
| Пасада | Прозвішча. Імя. Імя па бацьку. | Нумар тэлефона | 
|---|---|---|
| Старшыня | Лучыц Людміла Васільеўна | - | 
| Намеснік старшыні | Бакановіч Таццяна Міхайлаўна | 8 0162 21-40-78 | 
| Казначэй | Гураль Яўгенія Васільеўна | 8 0162 21-40-22 | 
Дзейнасць прафсаюза
 У сваёй дзейнасці прафсаюзны камітэт кіруецца Статутам Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя, заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, галіновым пагадненнем. Вызначае прыярытэтныя напрамкі ў рабоце, забяспечваючы планамернае, паслядоўнае выкананне асноўных палажэнняў калектыўнага дагавора па працоўных і сацыяльных пытаннях.Захаванне заканадаўства аб працы, максімальнае захаванне кадравага патэнцыялу паліклінікі, вырашэнне жыллёвых праблем, умацаванне здароўя – асноўныя напрамкі дзейнасці прафсаюзнага камітэта сумесна з адміністрацыяй. Паляпшэнне ўмоў працы, арганізацыя актыўнага адпачынку, культурных, спартыўных мерапрыемстваў, кансалідацыя намаганняў у рэалізацыі задач дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі – галоўны клопат прафсаюзнага камітэта.
Асноўнай задачай прафкама нашай паліклінікі – стварэнне згуртаванага, маральна ўстойлівага, дысцыплінаванага калектыву. Гэта задача паспяхова вырашаецца ва ўмовах сумеснай, мэтанакіраванай работы прафсаюзнай арганізацыі з адміністрацыяй паліклінікі, што дае станоўчыя вынікі ў рабоце па абароне сацыяльна-працоўных інтарэсаў работнікаў, забяспечваючы стабільную работу калектыву.
Праграма лаяльнасці
 Пастаянна дзеючыя скідкі пры набыцці санаторна-курортных пуцёвак у санаторыі сістэмы «Белпрафсаюзкурорт»:- Буг;
 - Нёман-72;
 - Нарач;
 - Нарачанскі бераг;
 - Нарачанка;
 - Крыніца;
 - Беларусачка;
 - Лясныя азёры;
 - Лётцы;
 - Свіслач;
 - Ім. В.І. Леніна;
 - Прыдняпроўскі;
 - Чонкі.
 
25% – членам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і іх дзецям.
10% – пенсіянерам Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
3% – імяніннікам (у выпадку, калі на перыяд знаходжання ў санаторыі выпадае дата яго нараджэння).
Мы хочам, каб Вы адпачывалі ў нашых санаторыях і менавіта таму распрацавалі праграму лаяльнасці для пастаянных кліентаў!
Кліентам, якія паўторна набываюць санаторна-курортную пуцёўку ў любы з санаторыяў сістэмы «Белпрафсаюзкурорт» прадастаўляюцца наступныя скідкі:
5% – пры набыцці пуцёўкі два і больш разоў* .
7% – пры набыцці пуцёўкі пяць і больш разоў*.
10% – пры набыцці пуцёўкі дзесяць і больш разоў* .
(* З тэрмінам знаходжання ў санаторыі не менш за 10 дзён. Не сумуецца са скідкай 25% для сябра прафсаюза).
 На падставе пастановы Прэзідыума рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя ад 28.10.2020г. №397 фінансаванне расходаў на аплату кошту пуцёвак у санаторыях УП «Белпрафсаюзкурорт» прадугледжана на прынцыпах долевага ўдзелу:- за кошт сродкаў сябраў прафсаюза – да 25% ад кошту пуцёўкі ў адпаведнасці з прынятым рашэннем адпаведнага прафсаюзнага камітэта;
 - за кошт сродкаў Брэсцкага абласнога камітэта – па рашэнні прэзідыума;
 - за кошт сродкаў першаснай прафсаюзнай арганізацыі – па рашэнні прафсаюзнага камітэта;
 - за кошт сродкаў наймальніка – у адпаведнасці з нормамі Калектыўнага дагавора.
 
Падрабязней пра прафсаюзныя санаторыі можна даведацца на сайце kurort.by
(версія сайта на беларускай мове адсутнічае. Прыносім свае прабачэнні).