
Паважаныя пацыенты!
УАЗ «Брэсцкая гарадская паліклініка №2»
праводзіць бясплатную імунізацыю супраць грыпу
трохвалентнай вакцынай расійскай вытворчасці
«Грыпол Плюс»
Вакцынацыя праводзіцца:
- асобам з імунасупрэсіяй;
- асобам ва ўзросце старэйшыя за 65 гадоў;
- цяжарным жанчынам;
- медыцынскім, фармацэўтычным работнікам;
- дарослым, якія знаходзяцца ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання;
- работнікам дзяржаўных органаў, якія забяспечваюць бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва.
Атрымаць накіраванне для вакцынацыі ў буднія дні Вы можаце, звярнуўшыся да памочніка ўрача ў 227 кабінет або да ўрача агульнай практыкі, памочніка ўрача свайго ўчастка з 08:00 да 19:30. Вакцынацыя праводзіцца па накіраванні ўрача ў кабінеце імунапрафілактыкі (кабінет №147).
Атрымаць накіраванне для вакцынацыі ў выхадныя і святочныя дні Вы можаце з 09:00 да 13:30, звярнуўшыся да дзяжурнага ўрача, памочніка ўрача. Нумар кабінета неабходна ўдакладніць у супрацоўнікаў рэгістратуры.