Брест – здоровый город!

У рамках рэалізацыі дзяржаўнага прафілактычнага праекта “Брэст – здаровы горад!” 11.10.2025 г. праводзіцца акцыя. Месца правядзення: г. Брэст, вул. Кастрычніцкай Рэвалюцыі, 2, ГСУСУ “Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па веславанні”.

10:00 – 14:00

Кансультацыі спецыялістаў арганізацый аховы здароўя: урач-неўролаг, урач-педыятр, урач-эндакрынолаг, урач-гінеколаг, урач-артапед-траўматолаг, урач-кардыёлаг, урач-афтальмолаг, урач агульнай практыкі, псіхолаг, урач-псіхатэрапеўт.

Дыягностыка здароўя: электракардыяграфія, вымярэнне ціску, вылічэнне індэкса масы цела, ультрагукавое даследаванне шчытападобнай залозы, флюараграфія, вымярэнне ўнутрывочнага ціску.

Дэманстрацыя спектра паслуг ГСУСУ “Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па веславанню”, ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г.Брэста”, ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна г.Брэста”

Спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы

Выстава-продаж прадуктаў здаровага харчавання

10:00 – 11:00

Даследаванне ўзроўню глюкозы ў крыві (нашча)

10:30 – 13:30

Лекцыі, гутаркі з навучэнцамі па пытаннях сям’і, абароны мацярынства і дзяцінства, па фармаванні здаровага ладу жыцця і псіхаэмацыйнаму дабрабыту.

Вызов врача на дом        8 (0162) 21-40-50