Сусветны дзень аховы працы

28 красавіка – Сусветны дзень аховы працы

Штогод 28 красавіка Міжнародная арганізацыя працы (МАП) адзначае Сусветны дзень аховы працы, надаючы асаблівую ўвагу якой-небудзь актуальнай тэме, звязанай з бяспекай і гігіенай працы.

У Рэспубліцы Беларусь пытанням бяспекі працы надаецца безумоўнае прыярытэтнае значэнне. Права работніка на бяспечную працу – адна з найважнейшых гарантый у галіне працы, устаноўленых Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Значэнне гэтага напрамку працы складана пераацаніць. Меры па ахове працы закліканы выратаваць жыцці і здароўе тысяч працаўнікоў.

У апошнія гады ў рэспубліцы палітыка ў галіне аховы працы накіравана на ўкараненне новых форм і метадаў прафілактычнай работы па папярэджанні вытворчага траўматызму.

Асноўнымі метадамі рэалізацыі ўпраўлення дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы працы з’яўляюцца:

  • функцыянаванне галіновых і тэрытарыяльных сістэм кіравання аховай працы (далей – СКАП);
  • удасканаленне СКАП у падпарадкаваных (размешчаных на падведамнай тэрыторыі) арганізацыях, накіраваных на выяўленне і мінімізацыю прафесійных рызык траўміравання работнікаў;
  • разгляд на пасяджэннях калегіяльных органаў:
    • пытанняў аховы і ўмоў працы, прафілактыкі вытворчага траўматызму, захавання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны»;
    • справаздач кіраўнікоў падпарадкаваных (якія ўваходзяць у склад, размешчаных на падведамнай тэрыторыі) арганізацый па забеспячэнні аховы працы, працоўнай і вытворчай дысцыпліны;
    • абставінаў і прычын няшчасных выпадкаў на вытворчасці з цяжкімі наступствамі з распрацоўкай мерапрыемстваў па вырашэнні праблем бяспекі працы, характэрных для галіны;
  • аналіз вынікаў атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы, прычын вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання ў падпарадкаваных (размешчаных на падведамнай тэрыторыі) арганізацыях;
  • правядзенне штогадовых галіновых і тэрытарыяльных аглядаў-конкурсаў на лепшую арганізацыю работы па ахове працы з мэтай фарміравання ў работнікаў і кіраўнікоў культуры аховы працы;
  • арганізацыя і правядзенне Дзён аховы працы і іншых аналагічных мерапрыемстваў у падпарадкаваных (размешчаных на падведамнай тэрыторыі) арганізацыях;
  • правядзенне семінараў і канферэнцый па ахове працы.

Выклікаць лекара да дому        8 (0162) 21-40-50