Тэлефоннае махлярства – лёгкі і адносна бяспечны для зламысніка спосаб завалодаць чужымі грашыма.
Бо ў такіх выпадках людзі практычна самі свае грошы і аддаюць. Пару фраз, выкрутаў, маніпуляцый – і справа зроблена. Адшукаць ашуканцаў складана, але магчыма. Даказаць, што грошы былі аддадзены пад ціскам, – задача ўжо не з простых. А таму важна ўмець распазнаваць зламыснікаў з першых секунд тэлефоннай размовы, каб застацца пры сваіх грошах.
Такім чынам, вам паступае званок з банка:
- калі гэта званок у мэсанджар – адразу кладзем трубку не разважаючы. Супрацоўнікі банка ніколі не тэлефануюць па Viber ці Whatsapp;
- ашуканцы могуць прадставіцца кім заўгодна: міліцыяй, пракуратурай, Нацыянальным банкам, Асацыяцыяй Беларускіх Банкаў, КДБ, а яшчэ – запалохваць артыкуламі КК РБ.
Запамінаем: званок праз месэнджэр – гэта падазроны званок.
- Вам нішто не перашкаджае завяршыць размову, праверыць у сетцы афіцыйны кантактны нумар арганізацыі або аб’яднання, прадстаўніком якога прадставіўся махляр, ператэлефанаваць і ўдакладніць мэту званка.
- тэлефануюць нібыта з вашага банка? Усё яшчэ прасцей: тэлефон кантакт-цэнтра заўсёды паказаны на адваротным баку вашай плацежнай карткі.
- тэлефануюць нібыта з банка, у якім вы ніколі не абслугоўваліся? Вас дакладна спрабуюць падмануць.
Як ашуканцы выманьваюць грошы.
Эмацыйны ціск – упадабаная прылада тэлефонных ашуканцаў.
- з першых жа секунд размова нагнятаецца рызыкай страты вашых грошай ці свабоды па розных прычынах: афармленне крэдыту, пацвярджэнне правядзення аперацыі на буйную суму, завядзенне крымінальнай справы або вядзенне следства;
- а далей суразмоўца прапануе (зразумела, дзеля вашай бяспекі) усталяваць які-небудзь дадатак на ваш смартфон: антывірус, шыфравальшчык дадзеных, парольную абарону;
- насамрэч пад такім дадаткам хаваецца праграма, з якой ашуканцы атрымліваюць поўны доступ да вашай прылады, каб прарабіць любыя махінацыі без вашага ведама;
- хоць для паўнавартаснай працы банкаўскіх прыкладанняў не патрабуюцца ніякія дадатковыя праграмы. Устаноўка іншага праграмнага забеспячэння падвяргае небяспецы ўсю інфармацыю на вашым тэлефоне.
Што яшчэ могуць прасіць або абяцаць ашуканцы:
- захоўваць маўчанне і не расказваць пра размову трэцім асобам;
- не звяртацца ў міліцыю ці банк за пацвярджэннем, бо нібыта ловяць супрацоўніка банка;
- вяртанне грошай і пагашэнне “крэдыту”.
Ні супрацоўнікі банка, ні супрацоўнікі органаў не будуць прымушаць вас захоўваць маўчанне па тэлефоне. Для гэтага ёсць дакумент аб невыдаванні, які падпісваецца выключна на паперы!
Першай справай пасля падобнага званка важна праверыць тэлефон на падазроныя і незнаёмыя прыкладанні, а таксама звярнуцца ў міліцыю, банк і паведаміць аб махлярстве. Супрацоўнікі міліцыі і банка дапамогуць разабрацца ў дадзенай сітуацыі і зарыентуюць у далейшых дзеяннях.
Па інфармацыі МУС Рэспублікі Беларусь.