Всемирная неделя рационального использования антибиотиков

З 1 па 6 лістапада 2024 года у Беларусі праводзіцца Сусветны тыдзень рацыянальнага выкарыстання антыбіётыкаў.

Гэтая праблема датычыцца ўсіх нас. Яна ўяўляе пагрозу для чалавека, жывёл, раслін і навакольнага асяроддзя. Упершыню праблема правільнага выкарыстання супрацьмікробных прэпаратаў была ўзнята Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) у 2015 годзе. З таго часу штогод праводзяцца маштабныя мерапрыемствы з мэтай павышэння дасведчанасці людзей ва ўсім свеце аб праблеме ўстойлівасці інфекцый да супрацьмікробных прэпаратаў, а таксама аб прымяненні перадавых падыходаў, якія даюць магчымасць не дапусціць яе далейшага развіцця і распаўсюджвання.

Антыбіётыкі (процімікробныя сродкі) – гэта рэчывы сінтэтычнага або прыроднага паходжання, якія знішчаюць мікраарганізмы (бактэрыцыднае дзеянне) або душаць іх здольнасць да размнажэння (бактэрыястатычнага дзеянне). Устойлівасць да антыбіётыкаў з’яўляецца следствам іх нерацыянальнага выкарыстання – прымяненне іх без неабходнасці, на працягу вельмі кароткага прамежку часу і ў недастатковых дозах, выкарыстанне іх не па прызначэнні, гэта значыць для лячэння захворвання, якое дадзены прэпарат не лечыць.

У цяперашні час з прычыны антымікробнай устойлівасці гінуць каля 700 тысяч чалавек за год. На думку экспертаў, калі сітуацыя з прымяненнем антыбіётыкаў не зменіцца, то да 2050 года антымікробная рэзістэнтнасць стане прычынай 10 мільёнаў смерцяў штогод і перавысіць смяротнасць ад анкалагічных захворванняў.

Кожны з нас можа ўнесці свой уклад у барацьбу з устойлівасцю да супрацьмікробных прэпаратаў, прытрымліваючыся распрацаваным спецыялістамі рэкамендацый:

  • прымайце антыбіётыкі толькі па прызначэнні лекара;
  • заўсёды выконвайце рэкамендуемую дазоўку і тэрмін прымянення прызначаных супрацьмікробных прэпаратаў;
  • ніколі не перадавайце свае антыбіётыкі іншым асобам і не дапівайце астатнія прэпараты «бо шкада выкідаць»!

Выкарыстоўвайце антыбіётыкі асцярожна!


УАЗ “Брэсцкая гарадская паліклініка № 2”. Урач агульнай практыкі Станіслаў Дзмітрыевіч Сосік.

Выклікаць лекара да дому        8 (0162) 21-40-50