
Катар, кашаль і нават невялікае падвышэнне тэмпературы шматлікія не лічаць сур’ёзным нядужаннем. Аднак чалавек, які чхае і кашляе, не толькі пагаршае свой стан, грэбуючы парадамі ўрачоў заставацца ў спакоі, але і рызыкуе заразіць грыпам сваіх калег.
Рэспіраторны этыкет ці збор правілаў паводзін у грамадскіх месцах у перыяд сезоннага ўздыму вострых рэспіраторных інфекцый:
- пры кашлі і чханні карыстайцеся насоўкай або аднаразовымі папяровымі сурвэткамі, якія варта выкідваць адразу ж пасля іх выкарыстання;
- пры адсутнасці насоўкі чхайце і кашляйце ў згін локця;
- часта і старанна мыйце рукі з мылам і старайцеся не дакранацца рукамі да вуснаў, носа і вачам;
- па магчымасці пазбягайце ў закрытых памяшканнях кашляючых і чхаючых людзей і трымайцеся ад іх на адлегласці.
Выконваючы простыя меры прафілактыкі, вы не толькі не нашкодзіце навакольным, але і хутчэй ачуняеце самі!