З 24 кастрычніка па 1 лістапада МНС Рэспублікі Беларусь праводзіць прафілактычную акцыю «За бяспеку разам!».
У ходзе акцыі работнікі МНС:
- Наведаюць па месцы жыхарства адзінокіх і адзінока пражываючых састарэлых грамадзян і інвалідаў, сем’і, якія выхоўваюць дзяцей, у дачыненні да якіх прынята рашэнне аб прызнанні наяўнасці крытэрыяў і паказчыкаў сацыяльна небяспечнага становішча.
- Дадуць тлумачэнні і рэкамендацыі грамадзянам па павышэнні ўзроўню пажарнай бяспекі жылля.
- Выступяць у працоўных калектывах па пытаннях захавання правіл пажарнай бяспекі.
- У перыяд правядзення прафілактычнай акцыі кожны грамадзянін можа звярнуцца ў тэрытарыяльны орган па надзвычайных сітуацыях: 8 (0162) 22-14-14, 8 (0162) 20-07-98, у тым ліку па тэлефонах 101 або 112, для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану жылля.