Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных нагадвае
Весці фота- і відэаздымку грамадзянам без згоды пацыентаў, наведвальнікаў, медыцынскіх работнікаў і іншых асоб у арганізацыях аховы здароўя забаронена!
Згода можа быць вуснай і павінна быць атрымана да пачатку здымкі ва ўсіх асоб, якія трапляюць у аб’ектыў камеры.
Адсутнасць згоды з’яўляецца парушэннем ч. 2 арт. 18 закона «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі» і цягне за сабой адказнасць па артыкуле 23.7 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Што рабіць, калі вас «знялі» без дазволу?
- Звярніцеся да аўтара фота- і відэаздымкі з патрабаваннем выдаліць запіс або фрагменты з вашай выявай.
- Паведаміце службовым асобам арганізацыі аховы здароўя і адміністрацыі платформы, на якой размешчана відэа ці фота, пра парушэнне.
- Калі Вашы патрабаванні праігнаравалі, звярніцеся ў Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных або ў органы ўнутраных спраў для прыцягнення вінаватай асобы да адміністрацыйнай адказнасці.