Рекомендации по профилактике гриппа и ОРИ Рэкамендацыі па прафілактыцы грыпу і ВРІ Recommendations for the prevention of influenza and ARI

У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь адзначаецца цыркуляцыя негрыпозных рэспіраторных вірусаў (вірусы парагрыпу, адэнавірусы, рынавірусы, РС-вірусы, бокавірусы, сезонныя каронавірусы, метапнеўмавірусы), эпідэміялагічная сітуацыя па вострых рэспіраторных інфекцыях (ВРІ) стабільная і кантралюемая, характэрная для дадзенага гадавога перыяду.

Па прагнозах спецыялістаў у бягучым сезоне 2026–2027 гг. чакаецца адначасовая цыркуляцыя негрыпозных рэспіраторных вірусаў, вірусаў грыпу і SARS-CoV-2.

Пацыентам з груп высокай рызыкі захворвання, цяжкага цячэння і неспрыяльных наступстваў грыпу прапануецца вакцынацыя прэпаратам з цэнтралізаванай рэспубліканскай закупкі («Грыпол Плюс», вытворчасці Расійскай Федэрацыі).

Асобы, якім асабліва важна зрабіць прышчэпку супраць грыпу ў бягучым сезоне:

  • дзеці ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3-х гадоў;
  • дзеці ад 3-х гадоў і дарослыя з хранічнымі захворваннямі і імунадэфіцытнымі станамі;
  • асобы ва ўзросце старэйшыя за 65 гадоў;
  • цяжарныя жанчыны;
  • медыцынскія і фармацэўтычныя работнікі;
  • дзеці і дарослыя, якія знаходзяцца ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання;
  • работнікі дзяржаўных органаў, якія забяспечваюць бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва.

Традыцыйна ў насельніцтва будзе магчымасць абараніць ад грыпу сябе і блізкіх, зрабіўшы прышчэпку за кошт уласных сродкаў.

Для вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19 будзе даступная вакцына «Канвасэл» (вытворчасці Расійскай Федэрацыі).

Асобы, якім мэтазгодна зрабіць прышчэпку супраць інфекцыі COVID-19:

  • дарослыя з імунасупрэсіяй (імунадэфіцытамі, уключаючы ВІЧ-інфекцыю, аўтаімуннымі захворваннямі, анкалагічнымі і анкагематалагічнымі захворваннямі);
  • асобы ва ўзросце 60 гадоў і старэйшыя;
  • дарослыя асобы, якія знаходзяцца і працуюць ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання.

Самая важная мэта вакцынацыі супраць грыпу і інфекцыі COVID-19 – прадухіліць развіццё цяжкага цячэння гэтых захворванняў і неспрыяльнага зыходу. Для фарміравання паўнавартаснай імуннай абароны найбольш мэтазгодна зрабіць прышчэпкі да пачатку актыўнай цыркуляцыі вірусаў і пад’ёму захваральнасці на грып і інфекцыю COVID-19.

Спецыяльная падрыхтоўка да прышчэпкі не патрабуецца. Важна, каб у дзень вакцынацыі не было вострага захворвання або абастрэння хранічнай хваробы. Перад працэдурай праводзіцца абавязковы агляд урача.

Выклік лекара на хату        8 (0162) 35-10-53