24 сакавіка – Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам.
Туберкулёз (сухоты) – гэта інфекцыйнае захворванне, якое выклікаецца мікабактэрыямі туберкулёзу, якія часта называюць палачкамі Коха (у 1882 годзе нямецкі мікрабіёлаг Роберт Кох аб’явіў аб зробленым ім адкрыцці ўзбуджальніка туберкулёзу).
Асноўнай крыніцай заражэння туберкулёзам з’яўляецца чалавек, які хварэе на туберкулёз лёгкіх. З дыхальных шляхоў, асабліва падчас кашлю, аддзяляецца макрота, якая змяшчае мікабактэрый туберкулёзу. Інфекцыя можа патрапіць у арганізм чалавека і з прычыны парушэння правіл гігіены – напрыклад, калі не вымыць рукі пасля кантакту з поручнямі ў грамадскім транспарце ці ўжываць у ежу не мытую гародніну і садавіну, дрэнна апрацаванае мяса і не кіпячонае малако.
Для прафілактыкі туберкулёзу неабходна праходзіць рэгулярнае флюараграфічнае абследаванне не радзей аднаго разу ў год; весці здаровы лад жыцця са збалансаваным харчаваннем і рэгулярнымі фізічнымі нагрузкамі; прымаць у ежу прадукты, багатыя вітамінамі і мікраэлементамі; не забываць аб правілах асабістай гігіены.
Памятайце, сухоты пры своечасовым выяўленні хваробы і выразным выкананні рэкамендацый лекара па лячэнні і рэжыму, з’яўляецца вылечным захворваннем. Не займайцеся самалячэннем. Чым раней будзе выяўленая хвароба, тым менш пашкоджанняў будзе нанесена Вашаму арганізму, тым хутчэй і больш поўна можна вылечыцца, тым менш рызыка перадачы інфекцыі навакольным Вас людзям.
Выконвайце гэтыя мінімальныя і простыя прынцыпы прафілактыкі, беражыце сябе і сваіх блізкіх!
Самай лепшай прафілактыкай шматлікіх захворванняў з’яўляецца клопат аб уласным здароўі.
Тэлефон: +375 29 800 29 39 – Лідзія Міхайлаўна.
Урач агульнай практыкі Дыяна Каленік.