
15 снежня 2025 года ў Брэсце стартуе акцыя МНС “Бяспечны Новы год”
Новы год – гэта свята, якое з нецярпеннем чакаюць і дарослыя, і дзеці. Весялосць, радасны смех – такія эмоцыі звычайна звязаныя з сустрэчай Новага года. Але нават падчас святочнай весялосці не варта забываць аб бяспецы.
Каб калядныя і навагоднія святы не былі азмрочаныя пажарамі і надзвычайнымі здарэннямі, ратавальнікі ў перыяд з 15 снежня 2025 года па 7 студзеня 2026 года правядуць рэспубліканскую інфармацыйна-прапагандысцкую акцыю “Бяспечны Новы год”.
У рамках акцыі ў агульнаадукацыйных установах і ў месцах з масавым знаходжаннем людзей з удзелам пажарнага Дзеда Мароза і іншых казачных герояў пройдуць тэматычныя мерапрыемствы, віктарыны і конкурсы з выкарыстаннем навучальных гульняў “Крокі выратавання”, “5 адрозненняў”, дэманстрацыяй мультфільма “Чароўная кніга”, “Урок бяспекі і фільмаў”.
Удзельнічайце ў акцыі МНС – правядзіце доўгачаканыя і любімыя святы весела і бяспечна!
МНС: па стане на 12.12.2025 у горадзе Брэсце зарэгістраваны 81 пажар з гібеллю 3 чалавек (за аналагічны перыяд 2024 года – 94 пажары з гібеллю 11 чалавек), адбылося 4 выпадкі ўтаплення на водных аб’ектах (за аналагічны перыяд 2024 года – 9).







