Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь адкрывае эксперыментальную віртуальную прыёмную – @by_minzdrav_bot.
Дадзены чат – аператыўны рэсурс для хуткага рэагавання ведамства на ЭКСТРАННУЮ сітуацыю!
Гэты чат-бот не ставіць дыягназ і не прызначае лячэнне. Дадзены чат не замяняе гарачую лінію Міністэрства аховы здароўя і адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб Звароты.бел.
На ўсе абгрунтаваныя канкрэтныя заявы грамадзян па пытаннях аказання экстранай медыцынскай дапамогі, якія датычацца выратавання жыцця пацыента ў бальніцы або ў паліклініцы, мы адрэагуем аператыўна!
Чат-бот даступны кругласутачна ў мэсэнджэры Telegram.
Дасылаць можна відэапаведамленне, фота ці тэкст.
Галоўнае! Мы дапаможам выправіць сітуацыю толькі там, дзе ёсць дакладныя дадзеныя месцы здарэння, вашыя прозвішча, імя, імя па бацьку і абавязкова кантактны нумар тэлефона».