Вострае парушэнне мазгавога кровазвароту (ВПМК), таксама вядомае як інсульт, уяўляе сабой сур’ёзную медыцынскую праблему, якая суправаджаецца высокай лятальнасцю і інвалідызацыяй пацыентаў. Своечасовая дыягностыка ВПМК з’яўляецца ключавым фактарам паспяховага лячэння і прадухілення цяжкіх ускладненняў. У сувязі з гэтым шырокае распаўсюджванне атрымалі розныя метады скрынінгу інсульту непасрэдна да шпіталізацыі пацыента — так званыя дашпітальныя шкалы ацэнкі сімптомаў інсульту.

Вельмі важна своечасова вызначыць прыкметы інсульту! У чалавечым целе каля 85 мільярдаў нервовых клетак. Пры інсульце кожную хвіліну беззваротна гіне 2 мільёны з іх.

Час ідзе на хвіліны! Таму веданне ФАСТ-тэсту дапамагае за лічаныя секунды распазнаць небяспечныя прыкметы інсульту ў любых умовах і своечасова выклікаць хуткую дапамогу, пакуль у пацыента не наступілі незваротныя змены ў галаўным мозгу.

Ранняе выяўленне сімптомаў інсульту з дапамогай тэсту FAST і своечасова пачатае лячэнне павялічваюць шанцы на выздараўленне і зніжаюць рызыку датэрміновай інваліднасці.

Шкала FAST (Face Arm Speech Test) з’яўляецца адной з найбольш распаўсюджаных і простых методык выяўлення прыкмет ішэмічнага або гемарагічнага інсульту.

  • F (твар апушчаны)
    Адчуванне знямення або слабасці на адным баку твару. Чалавек можа рухаць тварам толькі на адным баку.
    Кантрольнае дзеянне: папрасіце чалавека ўсміхнуцца. Калі не атрымліваецца – гэта трывожны сігнал.
  • A (слабасць рукі)
    Адчуванне слабасці, цяжкасці ва ўсёй руцэ і абмежаванне яе рухомасці.
    Кантрольнае дзеянне: Папрасіце чалавека падняць абедзве рукі – і вы заўважыце, што адна з іх апускаецца. Гэта яшчэ адзін трывожны сімптом.
  • S (парушэнне маўлення)
    Чалавек не можа размаўляць або маўленне невыразнае.
    Кантрольнае дзеянне: папрасіце чалавека вымавіць кароткую фразу.
  • T (час)
    Калі вы заўважылі ў сябе ці навакольных хоць бы адну з гэтых прыкмет, неадкладна звярніцеся па медыцынскую дапамогу!

Іншыя прыкметы інсульту:

  • Слабасць або цяжкасць у адным баку цела (твар, рука, нага).
  • Страта балансу і каардынацыі.
  • Страта зроку або невыразны зрок.
  • Моцны галаўны боль.
  • Галавакружэнне.
  • Млоснасць і ваніты.
  • Цяжкасці пры глытанні ежы.
  • Страта прытомнасці.

Важна! Інсульт можна прадухіліць. Простыя крокі ратуюць жыццё:

  • Кантралюйце артэрыяльны ціск.
  • Адмоўцеся ад курэння і алкаголю.
  • Больш рухайцеся.
  • Счытайце за вагой.
  • Правільна харчуйцеся.

Выклік лекара на хату        8 (0162) 35-10-53