Европейская неделя иммунизации

Штогод, у красавіку-маі, па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў краінах Еўрапейскага рэгіёну, у тым ліку і ў Рэспубліцы Беларусь, праводзіцца Еўрапейскі тыдзень імунізацыі.

У бягучым годзе гэта мерапрыемства праводзіцца ў перыяд з 21 па 27 красавіка.

Асноўная мэта правядзення ў Рэспубліцы Беларусь Еўрапейскага тыдня імунізацыі ў 2024 годзе – падтрыманне і павелічэнне ахопу насельніцтва вакцынацыяй супраць інфекцый, уключаных у Нацыянальны каляндар прафілактычных прышчэпак, а таксама супраць каранавіруснай інфекцыі.

Неабходна памятаць, што толькі прафілактычныя прышчэпкі могуць абараніць вас ад інфекцыйных захворванняў. Дзякуючы прышчэпкам ва ўсім свеце ліквідавана натуральная воспа, а захворванне на іншыя інфекцыі знізілася ў дзесяткі разоў, або таксама ліквідавана на пэўных тэрыторыях.

Прафілактычныя прышчэпкі насельніцтву ў Рэспубліцы Беларусь праводзяцца ў адпаведнасці з Пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2018 года нумар 42 “Аб прафілактычных прышчэпках”. У адпаведнасці з гэтай пастановай усе прышчэпкі, якія ўключаны ў Нацыянальны каляндар, праводзяцца бясплатна.

Для праходжання вакцынацыі звярніцеся ў паліклініку па месцы жыхарства або ў арганізацыі аховы здароўя, якія маюць ліцэнзію на правядзенне вакцынацыі.

Выклікаць лекара да дому        8 (0162) 21-40-50