Асноўныя схемы здзяйснення тэлефонных махлярстваў пад маркай неабходнасці дэкларавання грашовых сродкаў

1 этап.

  1. Як правіла, паступае званок у мэсанджар (Viber, Telegram).
  2. Прадстаўляюцца водаканалам, энергазбытам (замена лічыльнікаў), паліклінікай (удакладненне дадзеных, замена папяровай карткі на электронную і да т.п.), фірмай па абслугоўванні дамафона (замена або рамонт прылады, прадастаўленне часовага кода для ўваходу пад’езд), органамі сацыяльнага забеспячэння (пераразлік памеру пенсіі), поштай (удакладненне даных для атрымання паштовых адпраўленняў).
  3. Выманьваюць персанальныя дадзеныя альбо звесткі аб нумарах банкаўскай карты, код з СМС нібы з прыкладанняў банкаў, кампаній аператараў мабільнай сувязі, пошты і г.д. Далей размова спыняецца.

2 этап.

  1. Чарговы званок у мэсанджар (Viber, Telegram).
  2. Заўсёды тэлефануюць з праваахоўных органаў (КДБ, КДК, СК, МУС, Нацбанк, БелДІЭ).
  3. Сцвярджаюць, што зафіксаваны факт зносін пацярпелага з ашуканцамі, якія на імя пацярпелага аформілі крэдыт, абвінавачваюць у фінансаванні экстрэмісцкіх фармаванняў, ВСУ і г.д.
  4. Патрабуюць нікому, у тым ліку блізкіх сваякоў, не паведамляць аб званках, выкарыстоўваючы відэасувязь, форменнае адзенне праваахоўных органаў, фота пасведчанняў, антураж службовых кабінетаў. Вымушаюць дзейнічаць хутка. Пастаянна “трымаюць” на тэлефоне.

Мэта: выклікаць чалавеку страх, пасля стварыць упэўненасць, што яму жадаюць дапамагчы. Ашуканцаў цікавіць толькі наяўнасць зберажэнняў, маёмасці. Паведамляецца, што ў дачыненні да пацярпелага распачата крымінальная справа, па месцы жыхарства будзе праведзены ператрус і канфіскаваны ўсе зберажэнні.

3 этап. Тыпавыя патрабаванні.

  1. З мэтай дэкларавання грашовых сродкаў і іх захаванасці неабходна:
    • перавесці грошы на бяспечны рахунак;
    • змясціць грошы ва ўмоўнае месца (лесапаркавыя зоны, смеццевыя кантэйнеры і г.д.);
    • перадаць грошы “прадстаўніку” Нацбанка, супрацоўніку праваахоўных органаў, у тым ліку вывезці для перадачы кур’еру за мяжой.
  2. Атрымаць у банку максімальную колькасць крэдытаў, каб «вычарпаць крэдытны ліміт», альбо аказаць дапамогу ў выкрыцці ашуканцаў, якія нібыта працуюць у банку. Далей прапануюцца дзеянні, аналагічныя ўказаным у пункце 1.
  3. Прыняць удзел у спецыяльнай аперацыі з мэтай атрымання “станоўчых” характарыстык, пазбягання крымінальнай адказнасці і г.д. З гэтай мэтай сабраць грошы ва ўмоўных месцах або ў іншых асоб, якія не маюць магчымасці, у сілу ўзросту або стану здароўя, самастойна “задэклараваць” сродкі, пасля чаго перавесці іх на рахункі, або перадаць іншаму “прадстаўніку” дзяржорганаў, змясціць ва ўмоўнае месца або вывезці за межы рэспублікі.

Выклік лекара на хату        8 (0162) 35-10-53