Інфекцыйнае кішачнае захворванне, якое выклікаецца бактэрыямі, якія належаць да роду сальманел.
Крыніцай заражэння сальманелёзам з’яўляюцца розныя сельскагаспадарчыя і дзікія жывёлы, а таксама птушкі.
У хатніх умовах працэс заражэння звычайна адбываецца пры трыбушэнні качак, курэй, гусей і ўжыванні недастаткова тэрмічнаму апрацаванага іх мяса.
Каб пазбегнуць захворвання неабходна:
- строга выконваць правілы асабістай гігіены
- выконваць таварнае суседства пры захоўванні прадуктаў (неабходна раздзельнае захоўванне сырой і гатовай прадукцыі, у тым ліку асобнае захоўванне сырых яек)
- вытрымліваць тэмпературны рэжым пры захоўванні ўсіх прадуктаў, згодна з патрабаваннямі
- праводзіць дастатковую тэрмічную апрацоўку ежы
- праводзіць дбайную апрацоўку інвентара і посуду, які выкарыстоўваецца, з наступным раздзельным захоўваннем (для сырой і гатовай прадукцыі).
Памятайце! Пры з’яўленні першых прыкмет любога кішачнага засмучэння неадкладна звяртайцеся да лекара.
Самалячэнне недапушчальна! Толькі спецыяліст пры дапамозе лабараторных даследаванняў можа паставіць правільны дыягназ, прызначыць неабходнае лячэнне і тым самым прадухіліць ускладненне захворвання.