Всемирный день здоровья

7 красавіка 2024 года – Сусветны дзень здароўя!

Сусветны дзень здароўя – гэта дзень для кожнага, хто клапоціцца аб сваім дабрабыце, здаровым целе і моцным духу, а таксама імкнецца да абароны навакольнага асяроддзя і паляпшэння экалагічнай абстаноўкі, што непасрэдна ўплывае на развіццё здаровай нацыі.

Здароўе чалавека і грамадства ў цэлым залежыць ад мноства сацыяльных, прыродных і біялагічных фактараў, і вызначаецца на 20% асяроддзем пасялення, 20% спадчыннасцю, 50% вызначаецца ладам жыцця і 10% яго залежыць ад сістэмы аховы здароўя.

Своечасовая прафілактыка, здаровы лад жыцця, адказныя адносіны да сябе і навакольных, выбар тавараў і паслуг, якія не наносяць шкоды здароўю і навакольнаму асяроддзю, усё гэта – неабходныя ўмовы захавання здароўя і даўгалецця, прадухілення захворванняў.

Самай лепшай прафілактыкай шматлікіх захворванняў з’яўляецца клопат аб уласным здароўі.

Памятайце, кожны з нас у адказе не толькі за сваё жыццё і здароўе, але і за жыццё і здароўе блізкага чалавека!

Урач-тэрапеўт УАЗ “Брэсцкая гарадская паліклініка №2” Алена Каляда.

Выклікаць лекара да дому        8 (0162) 21-40-50