14 чэрвеня - Сусветны дзень донара крыві

Донарства – гэта выключная магчымасць падарыць сваю кроў незнаёмаму чалавеку, які мае ў ёй патрэбу для захавання жыцця!

Адзінай крыніцай донарскай крыві з’яўляецца чалавек! Патрэба ў крыві і яе кампанентах ёсць заўсёды, кожны дзень і кожную гадзіну. Таго, што даюць сёння нашы пастаянныя донары, ужо не хапае. Тым не менш, запас крыві цалкам залежыць ад жадання людзей здаваць сваю кроў для выратавання іншых жыццяў. Здаваць кроў можа любы чалавек ад 18 гадоў. Верхняя ўзроставая мяжа не вызначана: калі вы здаровыя, то можна заставацца донарам і ў 70 гадоў. Ёсць людзі, якія здаюць кроў па 30-40 год.

Але існуюць супрацьпаказанні, таму перад першай здачай патэнцыйны донар праходзіць стараннае тэрапеўтычнае абследаванне. У яго правяраюць вагу, рост, пульс, вымяраюць артэрыяльны ціск; ён адказвае на пытанні спецыяльнай анкеты: ці ёсць захворванні, шкодныя звычкі і іншае. Затым кроў донара старанна даследуецца ў лабараторыі, каб выключыць якую б там ні было інфекцыю.

Штогод у свеце збіраецца каля 108 млн. данацый крыві. Донарства крыві, як акт міласэрнасці і шчырага імкнення дапамагчы ў выратаванні іншага жыцця, бласлаўляецца прадстаўнікамі розных рэлігій (хрысціянства, мусульманства, інш.).

Здавайце кроў, няхай у свеце пульсуе жыццё!


Урач афтальмолаг УАЗ “Брэсцкая гарадская паліклініка № 2”
Бакановіч Таццяна Міхайлаўна

Выклікаць лекара да дому        8 (0162) 21-40-50