14 лістапада – сусветны дзень барацьбы з дыябетам.

Для таго, каб захаваць здароўе і знізіць рызыку развіцця дыябету, неабходна кантраляваць сваю вагу, рэгулярна ацэньваць паказчыкі вугляводнага і ліпіднага абмену, праходзіць дыспансерызацыю. Важная ўмераная фізічная актыўнасць, ужыванне дастатковага аб’ёму вадкасці і рацыянальнае харчаванне з памяншэннем колькасці вугляводаў, насычаных тлушчаў, фастфуду, рафінаваных прадуктаў.

13-14 лістапада ў арганізацыях аховы здароўя Брэсцкай вобласці арганізавана работа прамой тэлефоннай лініі:

  • Установа аховы здароўя «Брэсцкі абласны эндакрыналагічны дыспансер»
    8 (0162) 52-50-83, тэлефанаваць з 9:00 да 12:00

Паводле дадзеных Міжнароднай федэрацыі дыябету (IDF, 2025), 589000000 дарослых (ва ўзросце 20 – 79 гадоў) па ўсім свеце жывуць з дыябетам – прыкладна кожны дзевяты дарослы. Па прагнозах да 2050 года колькасць дарослых з дыябетам можа вырасці да 853 мільёнаў чалавек. У Рэспубліцы Беларусь на пачатак бягучага года пад медыцынскім наглядам складалася 407687 пацыентаў з СД 2 тыпу, з іх 19691 з СД 1 тыпу, 383558 з СД 2 тыпу. Штогадовы прырост колькасці пацыентаў з СД у нашай краіне складае 5 – 8%.

Для прыцягнення ўвагі да праблемы цукровага дыябету 14 лістапада ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень дыябету, сёлета ён праходзіць пад дэвізам “Дыябет і дабрабыт” з асаблівым акцэнтам на тэму “Дыябет і працоўнае месца”. Адзначаецца неабходнасць стварэння ўмоў працы, пры якіх людзі з дыябетам могуць захоўваць здароўе, актыўнасць і эфектыўнасць, а таксама атрымліваць своечасовую падтрымку ад работадаўцаў і калег.

Працоўнае месца іграе ключавую ролю ў прафілактыцы і кіраванні дыябетам: дарослыя людзі праводзяць на працы значную частку свайго жыцця. Доступ да скрынінгаў, адукацыйных праграм, здароваму харчаванню і магчымасцям для фізічнай актыўнасці дазваляе знізіць рызыкі развіцця дыябету 2 тыпу і павысіць якасць жыцця людзей, якія ўжо жывуць з гэтым дыягназам.

Менавіта таму ў нашай краіне пройдзе шырокамаштабная акцыя па інфармаванні насельніцтва аб праблеме дыябету, па скрынінгу цукровага дыябету ў работнікаў на працоўных месцах. Медыцынскімі работнікамі будзе арганізавана выяўленне фактараў рызыкі, вызначэнне ўзроўню глікеміі для ранняга выяўлення цукровага дыябету.

Выклік лекара на хату        8 (0162) 35-10-53