Не станьте жертвой мошенников!

«Дачушка патэлефанавала! Плача і просіць аб дапамозе!»…

Не станьце часткай тых гісторый, якія кожны дзень чуюць супрацоўнікі службы міліцыі “102”.

У міліцыю працягваюць паступаць званкі ад пажылых грамадзян, якія становяцца ахвярамі махлярства па схеме “Алё, мама!”. Сцэнар ашуканства аднолькавы: голас у трубцы, які плача, распавядае пра аварыю, цяжарную дзяўчыну Крысціну, падраную губу і крымінальную адказнасць, якая пагражае блізкаму чалавеку. Каб не аказацца ў турме, трэба аплаціць пацярпелай вельмі-вельмі-вельмі дарагое лячэнне… Пенсіянеры вераць і аддаюць кур’ерам усё, што збіралі цэлае жыццё. Але ўся гісторыя аб аварыі – хлусня! Ашуканцы забіраюць грошы і знікаюць… Раскажыце пра гэтыя злачынствы сваім пажылым сваякам. Растлумачце: калі па хатнім тэлефоне ці ў мэсэнджэры хтосьці паведамляе аб ДТЗ – трэба неадкладна пакласці трубку і патэлефанаваць любому блізкаму чалавеку, які дапаможа разабрацца ў сітуацыі.

Не станьце ахвярай «Алё, мама!»-махлярства. Захавайце свае нервы і грошы.

Выклікаць лекара да дому        8 (0162) 21-40-50