Акцыя у рамках рэалізацыі дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Брэст – здаровы горад» у рамках дзяржаўнай праграмы «Здароўе нацыі». Месца правядзення: г. Брэст, вул. Кастрычніцкай рэвалюцыі, 2. ДСУСУ «Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па веславанні».

26.09. 2026 г., з 10:00 да 14:00

Кансультацыі спецыялістаў арганізацый аховы здароўя: урач-неўролаг, урач-педыятр, урач-эндакрынолаг, урач-гінеколаг, урач-артапед-траўматолаг, урач-кардыёлаг, урач-афтальмолаг, урач агульнай практыкі, псіхолаг.

Дыягностыка здароўя: электракардыяграфія, вымярэнне ціску, вылічэнне індэкса масы цела, ультрагукавое даследаванне шчытападобнай залозы, вымярэнне ўнутрывочнага ціску.

З 10:00 да 11:00 даследаванне ўзроўню глюкозы ў крыві (натшчасерца).

Дэманстрацыя спектра паслуг ДСУСУ «Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па веславанні», ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Брэста», ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна г. Брэста».

Спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы.

Выстава-продаж і дэгустацыя прадуктаў здаровага харчавання.

З 10:30 да 13:30 лекцыі, гутаркі з навучэнцамі па пытаннях сям’і, абароны мацярынства і дзяцінства, па фарміраванні здаровага ладу жыцця і псіхаэмацыянальным дабрабыце.

Выклік лекара на хату        8 (0162) 35-10-53