Паважаныя наведвальнікі!
УАЗ “Брэсцкая гарадская паліклініка №2” прапануе правядзенне вакцынацыі супраць грыпу на бясплатнай аснове.
Вакцынацыя будзе праводзіцца вакцынай для прафілактыкі грыпу Грыпол Плюс (вытворчасць РФ).
Вакцынацыі падлягаюць асобы:
- хворыя на хранічныя захворванні;
- работнікі ўстановы адукацыі;
- навучэнцы ВНУ, ССНУ;
- работнікі аховы здароўя.
За допускам да вакцынацыі ў працоўныя дні звяртацца да ўчастковага ўрача агульнай практыкі.
У выхадныя дні і святочныя дні вакцынацыя праводзіцца згодна з графікам работы дзяжурнага ўрача агульнай практыкі.
Адміністрацыя.