Паважаныя наведвальнікі!

УАЗ “Брэсцкая гарадская паліклініка №2” на платнай аснове праводзіць сералагічнае экспрэс-тэставанне па выяўленні IgG/IgM да каранавіруса (наяўнасць антыцелаў) СOVID-19.

Забор крыві праводзіцца ў кабінеце №16 з 10:00 да 18:00 (перапынак 11:20-12:00; 16:30-17:00).

За накіраваннем звяртацца ў рэгістратуру платных паслуг (2 паверх).

Вынік даследавання можна атрымаць на наступны дзень у рэгістратуры платных паслуг.

Тэлефон для даведак: 8 0162 21-40-52.